Перайсці да змесціва
By Teatr

By Teatr

BY teatr — гэта тэатральнае бюро ў Варшаве, што аб'ядноўвае драматургаў, рэжысёраў, акцёраў, мастакоў і іншых людзей тэатра, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Абавязковая частка праекта — стварэнне базы тэкстаў сучаснай беларускай драматургіі і яе перакладаў на замежныя мовы.
Тэатр удзельнічаў у шэрагу міжнародных фестываляў, у тым ліку Art Weekend у Беластоку, Тыдзень Беларускага Тэатра ў Варшаве, Bliski Wschód, Sopot non fiction, а таксама ў іншых мерапрыемствах у Польшчы і па-за яе межамі. Прэм'еры спектакляў адбыліся на вядомых тэатральных пляцоўках, а пастаноўкі атрымалі высокую ацэнку крытыкаў.

Пастаноўкі:

“How are you?” — дакументальны спектакль пра вайну ва Украіне, які перадае сведчанні людзей, вымушаных жыць ва ўмовах вайны. 

“3@mova” — музычны праект на аснове архаічных песень Палесся, спалучэнне традыцыйнай культуры з сучаснымі тэхналогіямі.

“Мора Хрысціны” — п'еса пра падзеі жніўня 2020 года ў Беларусі, раскрывае тэму гвалту і рэпрэсій у ізалятарах.

“Galera” — спектакль пра барацьбу чалавека за свабоду і права быць сабой у розных умовах.

“Fall” — эксперыментальны праект з нелінейным аповедам, заснаваны на спалучэнні мастацкага тэксту і інтэрнэт-каментароў.

 

Склад: Максім Шышко, Андрэй Новік, Дар’я Новік, Марыя Пятровіч, Аляксей Сапрыкін, Валерыя Сігова і іншыя.

Прапануюць: 

  • дакументальныя спектаклі

  • музычныя праекты

  • інтэрактыўныя пастаноўкі

  • спектаклі з мінімалістычнай сцэнаграфіяй

Тэхнічны райдар: залежыць ад пастаноўкі, большасць праектаў патрабуе мінімалістычнай сцэнаграфіі (валізкі, кардонныя элементы, простае асвятленне)

 

Прыкладны ганарар: ад 3000 злотых за паказ (дакладная сума абмяркоўваецца індывідуальна)

 

Кантакты

  • Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.
  • Варшава
  • Польша