

Студыя “Купалінка”
Студыя “Купалінка” дзейнічае ў Варшаве з верасня 2020 года.
На сёння пад творчай апекай студыі беларусы, якія вывучаюць тэатральнае майстэрства, культуру і спадчыну Беларусі, працуюць з “Вольнымі Купалаўцамі”, Свабодным тэатрам, рэгулярна ставяць спектаклі для дыяспары і польскага грамадства.
Мае званне лаўрэата агульнапольскага тэатральнага фестывалю Złoty Gargulec і варшаўскага фестывалю моладзевых тэатраў SCEK.
Склад:
Калектыў налічвае 60 удзельнікаў ад 4 да 45 гадоў.
І чатырох выкладчыкаў: Аляксандр Ждановіч, Марыя Пятровіч, Павел Гарадніцкі, Святлана Зелянкоўская.
Кіраўнік — Наталля Локіць.
Пастаноўкі:
- „Туцік і я” (2021 г.)
Марсіянін, якога не разумеюць на планеце Польшча, і шляхі паразумення. Яны магчымыя.
- “Лясная песня” (2022–2023 гг.)
Паводле Макса Фельтаўйса. Пацучок — чужынец, але ці такі ён страшны, як кажа Парсючок?
- “На Вальніцы”
Спектакль паводле рамана Уладзіміра Некляева “Гэй бэн гіном”. Лёс паэта, лёс мовы і краіны.
- “Сляза Волата”
Спектакль па п’есе Сяргея Кавалёва пра пошукі шчасця.
- “Кветкі пад залевай”
Па п’есе Ігара Сідарука пра карані, пакінутыя ў роднай зямлі, якія абавязкова прарастуць.
- “Мая вандроўка”
Дакументальны спектакль па ўспамінах эмігрантаў з Беларусі і Украіны.
Прапануе:
- адзін з пералічаных вышэй спектакляў
- інтэрактыўныя тэматычныя імпрэзы з прафесійнымі артыстамі і аніматарамі
- майстар-класы па міжкультурнай псіхалогіі
- калядны спектакль з элементамі інтэрактыву, традыцыйнай батлейкай ад Маляваныча, беларуская ялінка
- Купалле, якое штогод збірае ў сярэднім 1500 гасцей на беразе Віслы
Тэхнічны райдар
-
тэатральнае асвятленне
-
калонка
-
мікшарны пульт
-
праектар
-
мікрафоны (для шоу)
Ганарар: ад 1500 да 2000 злотых