

Biaz Nazvy (:B:N:)
Музыка гурта :B:N: — гэта мікс сучаснага і класічнага еўрапейскага рока ў спалучэнні з меладычным вакалам і дынамічным гітарным гучаннем!
Гурт 15 разоў выступаў на сцэне культавага для беларусаў фестывалю “Басовішча”, адыграў мноства фестываляў у Беларусі, ва Украіне і Польшчы. Выдаў 5 студыйных альбомаў, акустычны альбом і міні-альбом PIANO BN, а таксама больш за дзясятак сінглаў.
Песня “Хвалі” была запісаная ў супрацоўніцтве з Tony Fadd — намінантам на Grammy.
У скарбонцы калектыву — выступ на адной сцэне з бразільцамі SOULFLY, а таксама з французскім house-pop-дуэтам MODJO.
У лютым 2024 года песня “Выдыхай” трапіла ў галоўны хіт-парад на польскім Antyradio.
У сакавіку 2024 года гурт быў запрошаны ў якасці супорту на вялікі варшаўскі канцэрт легенд польскага панк-рока Pidżama Porno, што адбыўся ў клубе Palladium.
На люты-сакавік 2025 года запланаваны выхад паўнафарматнага альбома “20+”.
Стыль: рок
Склад: 3 чалавекі + гукарэжысёр
Прапануем:
- электрычнае шоу (full band) працягласцю ад 30 хвілін да 2,5 гадзін
- акустычны выступ (ад 30 хвілін да 1,5 гадзіны)
Тэхнічны райдар
* Райдар можа карэктавацца па ўзгадненні бакоў.
Ганарар: ад 3500 злотых нета
Кантакты
-
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.
- Łódź
- Польшча