

Вольныя Купалаўцы
Назва: незалежная тэатральная група “Вольныя Купалаўцы”
Калектыў правёў дзясяткі паказаў па ўсёй Еўропе, у тым ліку ў Польшчы, Германіі, Украіне, Чэхіі і Літве. Спектаклі атрымалі высокія ацэнкі крытыкаў і гледачоў, а калектыў наладзіў партнёрства з вядучымі еўрапейскімі тэатральнымі пляцоўкамі.
Удзельнікі: акцёры, рэжысёры, музыкі
Прапануюць:
драматычныя пастаноўкі :
- “Гусі-людзі-лебедзі”
Паводле адной з частках вядомага рамана Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы”. Рэжысёр Аляксандр Гарцуеў. У творы паўсюды гучыць скразны матыў беларускай беспрытульнасці і бяздомнасці ў свеце — не проста як канстатацыя грамадска-палітычнай сітуацыі “на акрэсленым этапе нацыянальнага развіцця”, а як экзістэнцыяльная характарастыка беларускага лёсу і кону, як нешта трансцэндэнтнае, незалежнае ад гэтага лёсу. - “Экстрэмісты”
Спектакль пра людзей, якія аднойчы выйшлі на вуліцы, узброеныя барабанамі, гітарамі і бубнамі, махалі сцягамі і спявалі пра перамены, што ніяк не адбудуцца. За гэта на сваёй радзіме яны былі абвешчаны ЭКСТРЭМІСТАМІ. - “Moj Hleb”
Монаспектакль Зоі Белахвосцік аб станаўленні Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы пачынаючы з 1920 года. Гэта шчыры аповед пра асабісты жыццёвы шлях, пра гісторыю тэатральнай дынастыі, пра падзеі ў Беларусі, якія жорстка адбіваліся на лёсе Купалаўскага тэатра і Купалаўцаў. - “Зэкамерон”
Спектакль “Зэкамерон” звязаў шэраг апавяданняў з аднайменнай кнігі Максіма Знака ў адзіную імпрэзу. Гэта гісторыя пра тое, што адбываецца за кратамі ў Беларусі, у якіх умовах жывуць палітвязні, як пачуваецца чалавек у турме, якія людзі яго атачаюць, як адбываецца камунікацыя паміж усімі гэтымі людзьмі, як гэта ўплывае на кожнага з іх і, нарэшце, як палітвязню ўдаецца заставацца чалавекам. - “Плошча Перамогі”
Рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў. Спектакль паводле аднайменнага рамана Альгерда Бахарэвіча, што, на думку самога аўтара, “толькі прыкідваецца гістарычным”. Падзеі адбываюцца невядома дзе і невядома калі, але ўзнікае вострае пачуццё нечага знаёмага, ужо не аднойчы перажытага. - “Zaproszenie do piekła”
13 песень легендарнага Яцака Качмарскага ў сучаснай музычнай інтэрпрэтацыі і іншыя...
Тэхнічны райдар:
Сцэнічная пляцоўка памерам ад 6х8 м, базавае асвятленне і гукавая сістэма. Падрабязны райдар падаецца пры замове.
Бюджэт: абмяркоўваецца з прадстаўнікамі тэатра
Кантакты
-
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.
- Варшава