

Гурт KRIWI
Музычны калектыў з вялікай гісторыяй: за больш як 20 гадоў існавання гурт даў сотні канцэртаў на малых і вялікіх пляцоўках па ўсім свеце, атрымаў шмат узнагарод, сярод якіх — “Найлепшы альбом” па версіі Experty.by, запіс EP Kumaćki на лэйбле Lila-music па выніках шоўкейс-фестывалю Kyiv Music Weeks.
Пасля 2020 года з’ехалі ў замежжа і бралі ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах беларускіх дыяспар па ўсёй Еўропе: фестывалі Tutaka (Польшча), Minsk-Minga, Interfilm, Goethe Institut Im Exil (Германія), традыцыйныя святы Купалле, Гуканне вясны, Каляды ў Германіі, Швейцарыі, Італіі, Нідэрландах і Польшчы.
Стыль: ethno-fusion, world music, folk electronica
Беларускія аўтэнтычныя песні ў сучасным саўндзе: ад чуллівай, лірычнай гітарнай акустыкі да танцавальнай электронікі
Склад: Вераніка Круглова, Настасся Хмель, Аквалерыя Новік
Лакацыя: Вроцлаў, Кракаў і Берлін
Прапануюць:
- акустычныя і электронныя выступы
- праводзяць спеўныя варштаты архаічных беларускіх песень
- ладзяць традыцыйныя беларускія абрады — Каляды, Гуканне вясны, Купалле, Багач
Ганарар: ад 1000 еўра
Тэхнічны райдар:
- акустычная сістэма (калонкі, пульт мінімум 8 каналаў)
- 3 мікрафонныя стойкі
- электрападаўжальнік на 3 уваходы на сцэну
- 3 DI-box
- 6 кабеляў XLR-XLR
- 3 маніторы (пажадана вушныя)
- стойка для гітары
- запуск плэйбэкаў або з пульта, або са сцэны праз DIbox + кабель mini Jack
- праектар для відэа і экран на сцэне
- грымёрка з люстэркам
- вада негазаваная ў бутэльках на сцэне — 3 шт.
Кантакты
-
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.
- Вроцлаў, Кракаў і Берлін