Перайсці да змесціва
Канкордыя

Канкордыя

Concordia Choir — камерны харавы калектыў, заснаваны ў 2007 годзе. У рэпертуары хору больш за 150 твораў розных эпох і жанраў. Важную ролю ў дзейнасці хору адыгрываюць прэм'еры твораў беларускіх кампазітараў. Хор вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, з'яўляецца лаўрэатам розных міжнародных конкурсаў і фестываляў, творчых абменаў у такіх краінах, як Літва, Польшча, Швецыя, Венгрыя, Іспанія, Францыя ды інш. 

Сярод апошніх праектаў 60 Міжнародны фестываль Манюшкі ў Кудова-Здруй, праект Campus у межах Beethovenfest у Боне і Берліне, першае месца і спецыяльны прыз міністра культуры Рэспублікі Польшча на 41-м Міжнародным фестывалі царкоўнай музыкі “Хайнаўка”, культурна-асветніцкі праект “Гучыць Скарынаўка” ды інш.

Стыль: харавая музыка a cappella

Удзельнікі: 15 чалавек

Прапануюць:

- сольныя канцэрты з рознымі праграмамі: духоўная, свецкая, сучасная, старадаўняя

- канцэрт-перформанс “Пагружэнне”

- невялікія выступы падчас розных імпрэз, магчымыя супольныя выступы з іншымі музыкамі

Тэхнічны райдар: дасылаецца індывідуальна

Ганарар: ад 500 еўра за канцэртны выступ працягласцю каля 60 хвілін