Перайсці да змесціва
Applepicker

Applepicker

Applepicker — праект з Пінска (Беларусь), які існуе з 2010 года. За гэты час даў безліч выступаў у Мінску і іншых гарадах (з 2017 года ў адзіночку і з жывым складам). Пасля 2022 года выступаў у Варшаве, Берліне, Гданьску.

У 2023 выйшаў альбом “Ещё больше песен про город и торговые центры”, канцэптуальна прысвечаны гораду Мінску.

Рэжысёр Кірыл Нонг стварыў маляўнічы анімацыйны кліп на песню “Hangin’ Around”, у якім узноўлены вядомыя мінскія лакацыі.

Стыль: lo-fi alternative indie pop


Склад: Мікіта Арлоў (вакал, гітара)

Ганарар:  Ад 500 злотых / 125 еўра, аптымальна 1000 злотых / 250 еўра

Прапануе: 

- у якасці one man band: спявае аўтарскія песні і грае на гітары (інструментальная дарожка ўключаецца з касетнай партастудыі)
- выступ з імправізаванай музыкай (выкарыстоўваецца гітара і/або клавішы і loop-station; у гэтым выпадку настрой вар'іруецца ад меланхалічных замалёвак да эксперыментальнага эмбіента)

Тэхнічны райдар:

  • мікрафон са шнуром xlr і стойкай

  • гітарны ўзмацняльнік

  • di-box

  • манітор на сцэне

 

Кантакты

  • Варшава