

Вольны Аркестр
Варшаўскі Вольны Аркестр — беларускі аркестр, які аб'ядноўвае музыкаў у эміграцыі. За 4 гады існавання арганізоўвалі разнастайныя выступы: ад вечароў камернай музыкі і лабараторый сучаснай музыкі да выступаў на вялікай сцэне з папулярнай музыкай у сімфанічнай апрацоўцы і нават паўнавартасным сімфанічным канцэртам. Удзельнічалі ў запісе альбомаў, кліпаў, тэлевізійных праграм.
Стыль: інструментальная / аркестровая музыка (класіка, акадэмічная, фолк, рок, кавер, ф’южн і г.д.)
Склад:
1. Салісты і ансамблі (сола з фартэпіяна, малы камерны склад да 5 чалавек)
2. Малы склад аркестра (10–20 чалавек; струнны камерны з духавой секцыяй, салістамі ці вакалістамі)
3. Пашыраны склад (сімфанічны склад 20+ чалавек з дадатковымі музыкамі)
Прапануе:
1. Музычнае суправаджэнне імпрэз: урачысты пачатак (гімны, фанфары), фонавае гучанне (набор п'ес беларускіх і/або класічных аўтараў)
2. Самастойнае выступленне: выкананне ўжо наяўнай праграмы, падрыхтоўка твораў па замове
3. Дадаткова: напісанне твораў, аранжыроўкі/аркестроўкі па замове, аўтарская музыка, фарміраванне аб'яднанага аркестра (сімфанічны склад)
Ганарар:
1. Салісты і ансамблі — ад 300 еўра
2. Малы склад аркестра — ад 1500 еўра
3. Пашыраны склад — ад 6000 еўра
Тэхнічны райдар:
Тэхнічны райдар залежыць ад фармату і абмяркоўваецца на этапе падрыхтоўкі. Аркестру можа спатрэбіцца падгучка (маюцца ўласныя кантакты), транспартныя рэсурсы (дастаўка пультаў, буйнагабарытных інструментаў).
Кантакты
-
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.
- Варшава
- Польша