

Вольны Хор
Вольны Хор — унікальная культурніцкая з’ява, музычна-палітычны рух, які з’явіўся падчас пратэстаў 2020 года ў Беларусі і для мільёнаў людзей стаў сімвалам Рэвалюцыі. Хор спяваў найбольш знакавыя беларускія песні і гімны, ладзіў флэшмобы на вуліцах і ў грамадскіх месцах.
У рэпертуары — больш за 200 беларускіх твораў, у якіх адлюстраваная любоў і павага да Радзімы.
За час існавання Вольнага Хору было запісана 2 студыйныя альбомы (“Годныя песні”, “Песні вольных людзей”), канцэртны альбом “Калядны падарунак”, праведзена больш за 10 анлайн-канцэртаў, больш за 150 афлайн-канцэртаў, знятыя 7 відэакліпаў, выдадзены 2 нотныя зборнікі: “Годныя песні” ч. 1, 2.
Стыль: харавая музыка a cappella, беларускія патрыятычныя песні і гімны, харавыя творы беларускіх аўтараў
Удзельнікі: 25-30 чалавек
Прапануе: адмысловыя тэматычныя праграмы: “Ноч растраляных паэтаў”, “Калядная праграма”, “Дзень Волі”, “Гадавіна пратэстаў 9-га жніўня”, “Беларусь сёння” — праграму, прысвечаную беларускім палітзняволеным
Ганарар: калектыў выступае бясплатна і не прадае квіткоў на свае канцэрты
Запрашаючы бок аплачвае дарогу і пражыванне харыстаў. Магчымыя ахвяраванні на падтрымку дзейнасці хору.
Кантакты
-
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.
- Варшава