

Вольскі
Vоlski — музычны гурт, створаны Лявонам Вольскім. Стыль праекта спалучае рок, альтэрнатыўную музыку і элементы эксперыментальных жанраў. Асноўныя тэмы песень — сацыяльныя праблемы, асэнсаванне сучаснасці і беларуская ідэнтычнасць.
За апошнія 10 гадоў пад брэндам гурта VOLSKI выдадзена 7 альбомаў (практычна штогод гурт прэзентуе новы рэліз).
Выступ у 2020 годзе на менскай пляцоўцы “Пясочніца” цягам некалькіх гадзін сабраў больш за 5,000 слухачоў, а ўвосень таго ж году ў Варшаве на стадыёне PGE у межах акцыі “Solidarni z Białorusią” больш за 10,000 слухачоў.
Цягам 2022–2024 гадоў гастрольныя туры VOLSKI прайшлі ў Польшчы (Кракаў, Варшава, Познань, Беласток, Гданьск, Вроцлаў), ЗША (Нью-Ёрк, Чыкага, Філадэльфія, Сан-Францыска, Лос-Анжэлес), Літве, Нідэрландах, Грузіі, Кіпры, Аўстрыі, Нямеччыне.
Супольны праект “Эмігранты” (2023), рэалізаваны ўдзельнікамі VOLSKI і запрошанымі ў праект артыстамі сабраў цягам году больш за 1,4 млн праслухоўваньняў на стрымінгавых платформах.
Стыль: рок, панк-рок
Склад: 4 чалавекі: вакал, гітара, бас-гітара, бубны
Прапануе: сольны рок-канцэрт, акустычны канцэрт, карпаратыўны канцэрт, удзел у фестывальным выступе, рэкламная калабарацыя, стварэнне саўндтрэка да фільмавага прадакшна, удзел у супольным музычным праекце
Ганарар: інфармацыю пра ганарар можна атрымаць па запыце ў менеджара
Кантакты
-
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.