Перайсці да змесціва
Anastasia Rydlevskaya

Anastasia Rydlevskaya

Анастасія Рыдлеўская — беларуская мастачка і музыка, якая даследуе ўнутраны свет чалавека.
Нарадзілася ў Мінску, выкладала замежную літаратуру, у тым ліку французскую, у БДУ.
У 2021 годзе Анастасія пераехала ў Польшчу, дзе працягвае мастацкую і музычную дзейнасць.
Яе праект “Дзе твой твар” стаў адлюстраваннем жыцця “дома” і “без дому”.

Сярод дасягненняў: больш за 250 000 праслухоўванняў сінгла Dance On My Own і 17 000 праглядаў афіцыйнага кліпа артысткі на YouTube-канале КЛІК. Каля 30 000 слухачоў штомесяц (у суме з усіх пляцоўках Spotify, Yandex.Music, Apple Music, Youtube Music, Deezer, Amazon).

Выступленне на фестывалі ў Stereolux у Нанце, прэзентацыя беларускай музыкі ў Францыі.

Анастасія пачала запісваць музыку толькі ў 2023 годзе і з таго часу выпусціла два альбомы — When I Can’t Speak і Mugwort, якія немагчыма апісаць у межах аднаго жанру. Гэтыя працы неаднаразова траплялі ў топы найлепшых рэлізаў года і атрымлівалі высокую ацэнку ад музычных крытыкаў, сярод якіх Аляксандр Чарнуха і каманды музычных рэдактараў канала КЛІК.

Стыль: electronic folk / art-pop / indie, электронны фолк / арт-поп / індзі

Склад: Anastasia Rydlevskaya і DJ Kornej

Прапануюць:
- лайв-выступ да дзвюх гадзін
- акустычны выступ да адной гадзіны

Ганарар: ад 600 еўра (абмяркоўваецца індывідуальна)

Тэхнічны райдар:  (EN)   (RU)      Acoustic EN      Acoustic RU

Кантакты

  • Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.
  • Гданьск
  • Польшча