Перайсці да змесціва
Papa Bo

Papa Bo

Papa Bo Selektah (Аляксандр Багданаў) — вядомы беларускі дыджэй і культурны актывіст з шырокім досведам выступаў у Польшчы, Літве, Латвіі, Грузіі, Германіі, Італіі, Нідэрландах, Бельгіі, Украіне, ЗША, Індыі і Шры-Ланцэ. 

Ён жа былы мастацкі кіраўнік канцэртнага агенцтва BOpromo і культурнага цэнтра Korpus у Мінску. 

З’яўляецца аўтарам праекта Belarus Outside Sound System — дабрачыннага руху, які падтрымлівае беларускіх музыкаў у выгнанні і прыцягвае ўвагу да сацыяльна-палітычных праблем Беларусі.

Стыль: арганік-хаус, мелодык-тэхна, этна-бэйс, фолктроніка, джаз-хоп, chill rave

Склад: 1 чалавек
Прапануе:

Энергічныя дыджэй-сэты, якія аб'ядноўваюць розныя жанры і ствараюць адметны музычны досвед з этнічнымі матывамі. Таксама магчымыя спецыяльныя выступы больш інтэлігентнага і павольнага характару, якія пасуюць для адкрыцця выставы, фуршэту, прэзентацыі

Тэхнічны райдар:
- мікшарны пульт (Pioneer DJM-900 NXS2 або аналагічны)

- якасны маніторынг на сцэне з рэгуляваннем гучнасці

- мінімальная плошча сцэны — 2х2 метры

 

Прыкладны ганарар:

Ад 300 еўра (у залежнасці ад фармату і працягласці выступу)

 

Кантакты

  • Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.
  • Варшава